
Я не ведаю, чым гэта вылікана.
Здаецца, і дах на галавой ёсць, і паесці што, а нейкая нервовасць, якая выражаецца ў нездаровым сарказме -- пастаянна.
Хочацца быць добрым, а пастаянна робіш насмешкі. Хоць не са зла і не спецыяльна.
Напрыклад, адна знаёмая на фэйсбуку ў статусах пастанна каментуе сваё жыццё -- праз кожныя некалькі гадзін. "Я з'ела шакаладку, а вы?", "Выдаляю непатрэбныя запісы са сцяны,а вы іх павідаеце?" і г.д. Не ведаю, але мяне гэта так часам рубіць. Хоць і паважаю гэтага чалавека, і чалавек не дурны. Але вось як прачытаеш якую-неб. муць, так і хочацца адразу выказацца.
Можа гэта суб'ектывізм залішні?
ці паглядзіш, бывае, на чалавека -- і адразу ўсплывае асацыяцыі. Мая сяброўка прыйшла раз у спадніцы -- а ў мяне адразу лось узгадаўся (спадніца шэрая -- і лось такі ж, яшчэ і паходка нечым дапамагае).
Але здараецца, што сарказм перарастае ў незадаволенасць. Нараджаецца гнеў (смяротны грэх, дарэчы) і хочацца яго вызваліць.
Учора на прэс-канферэнцыі адна з журналістак пачала распавядаць пра сваё жыццё, колькі ў яе дочак і як яна з імі нешта там робіць. Ты прыйшла на прэсуху, якія дочкі! Каго яны хвалююць, калі гаворка зусім пра іншае. Ты прыйшла працаваць, а не гарбату піць!!!
Ці ў маім кабінеце, калі мяне няма, калега залазіць у мой комп і гуляе "ў танчыкі". І пастанна ў нас прахадны двооооооорррррррррр.
Спакойна. Удох, выдах.
Розныя людзі. Галоўнае, не пераступаць мяжу добрага сарказму і дрэннага, які перарасце ў гнеў, нянавісць і вешанне ярлыкоў. Уф.
рэкамендую выдаліць гульні з кампа і піць пустырнік у таблетках / нава-пасіт.
ОтветитьУдалитьён спецыяльна прасіў нашага кампутаршчыка запампаваць яму пару гульняў, бо я ў іх не гуляю. Але ж каб ён толькі ў гульні гуляў...
ОтветитьУдалитьнава-пасіт праўда памагае?
нава-пасіт сапраўды дапамагае. тое, што турбавала, перажыванняў ужо не выклікае. нейкі пафігізм утвараецца. і ад яго не тармазіш у большасці выпадкаў, як ад перадозу валяр'янкай.
ОтветитьУдалитьзавядзіце свой прыватны комп, а гэты аддайце калегу)
>>Але ж каб ён толькі ў гульні гуляў...
а што яшчэ?