Поиск по этому блогу

вторник, 4 января 2011 г.

Пра галубцы і мужчынскія грудзі

Купіў сёння галубцы і зноў лахануўся. Я думаў, што яны будуць, як катлеты нібыта: на патэльні 5 хвілін -- і смачнэго. Ага, зараз. Ужо 15 хвілін жару. І чаму я пастаянна забываю, што іх трэба спачатку варыць?!
Трэба, каб у магазінах пісалі інструкцыю па прымяненні, спецыяльна для сінгл. Вось я сінгл, вось адкуль мне ведаць, як тыя галубцы есці. Я знаю, што яны павінны быць несырымі. А як зрабіць, каб яны былі гатовымі?! Я ўжо ведаю, канешне. Але тым не менш - ужо другі раз так трапляю.

Яшчэ сёння зразумеў, якія памеры адзення ў сярэднестатыстычнага беларускага мужчыны. Гэта пасля тыдня паходаў па магазінах і ўнівермагах.
Так вось, самы распаўсюджаны тып -- 176 см. Большасць адзення так нашытая. Самае крыўднае, што калі пры росце 176 памер грудзей можа вагацца ад 96 да 112, то з маім ростам 182-188 мае грудзі не маюць права быць менш за 100 у абхваце. Што за дэскрымінацыя высокіх мужчын, га?
Ды і рэчаў для 188 см -- адзінкі.
Са штанамі яшчэ куды б ні ішло, але вось верх... Байкі, футболкі, джэмперы, курткі і г.д -- амаль усё на 176 альбо на 182 з шырачэзным памерам грудзей. Народ, не ўсе ў нас такія калабкі.
Але каб у такой сітуацыі памірыцца, мне давядзецца павялічвацца ў памерах:)
добра, пайду пераварачваць макароны з галубцамі. Буду сёння вячэраць макаронамі па-галубцоўскі (спадзяюся). Дабранач вшысткім!

2 комментария:

  1. а што, калі б мэрыд, то ў дзве галавы зручней прыдумаць, як іх гатаваць?))

    колькі б не крычалі: "Купляйце белрарускае", ды толькі немцы і іншыя, акрамя іспанцаў, больш паважаюць рост і даўжыню ног сваіх пакупнікоў)

    ОтветитьУдалить
  2. калі б мэрыд, то я не перажываў бы за галубцы=)
    а калі яна будзе мадэльерам, то і зусім шыкоўна)))
    відаць, сапраўды трэба шукаць мадэльераў...

    ОтветитьУдалить