Поиск по этому блогу

воскресенье, 23 января 2011 г.

Когда соседи не уезжают...


Вось так заўсёды. Не, праўда, колькі ў інтэрнаце жыў - пабыць сам-насам -- рэдка калі ўдаецца хаця б адзін маленечкі дзянёк. І няхай там у семестры, але ж нават пасля сесіі на т.зв. канікулах -- і тое!

Чамусьці якраз ў маім пакоі (самае крыўднае: не ў блоку, а ў пакоі!) сусед будзе здаваць сесію у час, калі ўсе астатнія яе даўно здалі. Чамусьці якраз у маім пакоі будуць жыць хворыя на камп'ютар і, як толькі вольная хвілінка, іх не выперці з пакою -- днююць і начуюць онлайн.
Чамусьці якраз у мой пакой заселяць студэнта, які пад падставай "я працую" будзе хлусіць у тэлефоннай размове бацькам і адказваць, што быў у рэдакцыі, калі за ўвесь дзень ні разу *адніцу ад кампа не падняў.

Я да чаго. Вось зараз нас жыве пакуль уваіх (астатнія на канікулах). Здаецца, што там. Але. Я не скажу, што ў нас з ім шмат тэм для размоў. Па-першае, розніца ва ўзросце (першы і пяты курс), па-другое -- не надта шмат агульных інтарэсаў, па-трэцяе -- нашы ложкі адзін насупраць другога...

Самае смешнае. Усяго ў блоку два чалавекі. Але, як толькі мне захочацца паесці -- ён ужо на кухні, як толькі я хачу пачысціць зубы -- ён ужо закрыўся ў ваннай і чысціць свае, як толькі я захачу паспаць у цішы, яму абавязкова нехта пазвоніць!

Гэта смешна, але так ёсць: мы адзін аднаму перашкаджаем. Я таксама заўважаю, што, будзь яго воля, ён бы з радасцю гэты час правёў бы адзін.
Бо што такое быць аднаму?

Гэта
- есці, дзе спіш:)у адным пакоі
- ляжаць у ложку і глядзець тэлевізар, нікому не перашкаджаючы (нават уначы)
- слухаць музыку без навушнікаў і падпяваць уголас
- танцаваць, дзе заўгодна
- прыбіраць у шафе
- заўсёды быць упэўненым, што знойдзеш сваю рэч там, дзе пакінуў
- смецце выносіць толькі пасля таго, як запоўніцца вядро, а не кожны дзень
- есці марожанае і не перажываць, што яго хочацца камусьці яшчэ
- гаварыць па тэлефоне, не выходзячы з пакоя (о да!)
- сядзець у інтэрнэце хоць да раніцы
- спаць колькі заўгодна, не ловячы на сабе позіркаў "Яшчэ дрыхніш, сволач" (+100)
- прачынацца КАЛІ заўгодна і ЯК заўгодна (спяваць, пацягвацца)
- спаць у любой позе
- вучыць у голас дойч
- запрасіць сябра ў госці
- сядзець на падлозе і што-небудзь майстраваць (люблю сядзець на падлозе)
- перабіраць старыя завалы і каробкі два дні падрад
- у халадзільніку ляжаць толькі твае прадукты
- ты адзін і можаш дыхаць асалодай свабоды!

вось чаму я так хачу хутчэй перабрацца туды, дзе заўсёды будзе куток, у якім я магу рабіць усе вышэй пералічаныя рэчы.

2 комментария: