Поиск по этому блогу

среда, 19 января 2011 г.

Freude oder Geld?

Сёння на курсах мы абмяркоўвалі пытанне: "Што б вы выбралі, калі б апынуліся перад выбарам: нізкааплачваемая праца, якая прыносіць вам задавальненне, альбо праца з высокім прыбыткам, але абсалютна нецікавая?"

Спачатку абмяркоўвалі ў маленькіх групах, а ўжо затым падзяліліся згодна перакананняў. Што вы думаеце: першы варыянт выбрала тры чалавека з васьмі. Прычым гэта былі ўсе дзяўчаты. Другая група, якая лічыць, што ўсё ж лепш зарабляць грошы, налічвала 5 чалавек (4 хлопца і адна дзяўчына).

Мне спадабавался думка, якую агучыла адна з дзяўчын: на жаль, за што б мы не выступалі, у рэальнасці атрымліваецца так, што работа ні задавальненне не прыносіць, ні грошай.

Што да будучых працаўнікоў, дарэчы. Адныя з такіх, праз тры гады спецыялісты з дыпломамі журналістаў -- бухаюць зараз за сценкай. Спадзяюся, што мы сёння заснём нармальна і курыць у прыбіральні ніхто не будзе.
Здзіўляе іншае: няўжо так важна набрацца пасля сдачы сесіі, казыраючы словамі "па *балу", "ідзі на *уй", "*бала на*уй", "*ізда, *лядзь"...
У мяне валасы дыбам, калі я чую, што так размаўляюць дзяўчаты...
І куды мы кацімся?

2 комментария:

  1. і вы выбралі Freude oder Geld? )

    ОтветитьУдалить
  2. я далучыўся да другой групы.
    на ўсё свае прычыны, хоць і , вядома, душой быў з дзяўчатамі першай групы

    ОтветитьУдалить