
я сяджу на ложку. адзін. спраўдзілася, нарэшце, мара. паз'язджалі суседзі і ўжо пару дзён я кайфую)
толькі вось ззззіііімна. на мне шалік, усялякай іншай адзежы, а пада мной -- дзве бутэлькі з гарачай вадой. Бабуля навучыла такія адмысловыя батарэі рабіць.
мы ласі з хлопцамі. Не, каб з лета перабрацца на паверх вышэй -- дзе там.пяты год у невыносна-сцюдзёным пакоі жывём.
тут хутка дыхнеш -- пар пойдзе. тут лядоўня не патрэбная, усё і так цудоўна кансервуецца.
рэальна, пакладзеш нас стол кнігу. Назаўтра бярэш яе -- халоднаяяяя.брр.
можна было б жыць на кухні, калі б месца дазваляла. А то там нават на "легчы" месца не хапае.але там ёсць камфоркі і можна грэцца. часам так і раблю, асабліва калі ем.
у пакоі ж градусаў пяць, не больш.
і вокны ў поле. і першы паверх. І вецер па начах. Добра, што пакуль занавескі не калыхаюцца. ВОкны ж заклейвалі, здаецца (дакладней, заклейваў:)), але ўсё адно да акна лепш не падыходзіць.
напраектавалі, блін. Акно гэтае -- разрэз на палову пакоя. канешне, будзе зімна.
Летась мы былі крутымі, бо з намі жыў рыжы Жэня-міжнароднік з абагравальнікам. цяпер жэня з намі не жыве і мы(я, бо сяргей пад задніцу кладзе электрагрэлку) грэемся бутэлькамі.
пс. помню, на першым курсе вычытаў у газеце "студгарадок" парады для першакурснікаў. Тыпу: захоўвайце газеты і інш.лабуду. адзін з пунктаў гаварыў: захоўвайце пустыя бутэлькі капронавыя. Зімой зразумееце, навошта гэта. Прайшло пяць гадоў і толькі цяпер я зразумеў, у чым сутнасць:) хоць і думаў над гэтым перыядычна усе гэтыя гады. Асабліва ў канцы першага курса, калі пры высяленні выкідваў цэлы пакунак такіх бутэлек...
а калі ў пакоі двое і больш, то паветра прасцей нагрэць дыханнем :).
ОтветитьУдалитьпатанчыце
схадзіце ў госці да абагравальніка
коўдра і гарбата вам у руку
дзякуй)
ОтветитьУдалитьне доўга было маё шчасце - сусед-першакурснік вярнуўся.
можа, хоць пацяплее))
адна радасць ад яго =)))))
ОтветитьУдалить