Поиск по этому блогу

понедельник, 28 марта 2011 г.

любата...

мой калега на працы есць семкі і разгадвае красворды,чытае раманы і перакусвае вараным яйком з хлебам. Любіць гуляць у танчыкі, калі мяне няма і замыкацца ў пакоі на абед. У прынцыпе, так ён праводзіць большую частку свайго працоўнага дня.
рэжым яго працы -- з 9:00 да 18:00. У абавязкі ўваходзіць адказваць на званкі , прымаць факсы і мяняць мыла ў прабіральнях.Час ад часу ездзіць па даручэнні начальства ў тыпаграфію за паперай ці ў кветкавы магазін за кветкамі да якой-небузь даты.
За сваю працу ён атрымлівае каля мільёна рублёў за месяц.

даярка з вёскі Елка Зэльвенскага раёна кожны ранак устае на дойку ў чатыры раніцы.
У табелі ёй ставяць выхадныя ў нядзелю і суботу, але насамрэч яна вымушана працаваць і ў гэтыя дні. Інакш -- звальненне.
у любую пару года і дзень сутак -- працаваць. у кароўніку, дзе не пахне французскімі духамі. з цялятамі, за заўчасную смерць якога-небудзь цялёнка на яе могуць напісаць накладную. За сваю працу даярка атрымоўвае 700 тысяч.

Я пішу, а мой сусед працягвае лушчыць семкі...

Комментариев нет:

Отправить комментарий