Мой дзень сёння распачаўся бадзёра. У 9:00 мне трэба было прыехаць на прэсуху ў Ратушу. Як заўсёды бывае з нашымі аўтобусамі ранкам я зразумеў, што калі паеду 47-м, то ўсё адно не паспею. Узяў таксі)) усё адно напару хвілін спазніўся. Прыйшоў, а прэсуха ўжо ішла. Але нічога.
Спадар мэр вяшчаў пра новыя планы застройкі сталіцы. Асабліва парадаваў яго зварот “товарищи жители”)) і яшчэ ён сказаў адну геніяльную фразу “человек пришел – ему грамотно должно быть”. Скажыце, як можа “быць граматна”?)) камфортна – так, па-свойску – так, але ж не граматна.
Армія журналістаў (і праўда, шмат прыйшло) усё старанна запісвала, маўчала і мэра не папраўляла. Пасля можна было задаць па аднаму пытанню. У чарговы раз пераканаўся, якімі ўсё ж калегі бываюць прафесіяналамі, а таксама ў тым, што часам трэба казаць “нет тупости журналисток”. Ну ды ладна.
Самае цікавае. Прэсуха скончылася – едзь сабе ў рэдакцыю. Але я, натхнёны амерыканскімі камедыямі, дзе ў канцы заўжды хэпі энд, закінуўшы свой скураны партфль на плячо іду ў чорным паліто па вуліцы і разумею, што каб быць падобнаму на амерыканскага героя мне не хапае ў руках кубачка кафы. І не абы-якога, а менавіта фірменнага. Такога, ведаеце, у адмысловай тары – як амерыкосы ў офісах п’юць. А паблізу быў толькі Макдак. Што ж – 15 хвілін адстаяў. Чарговы раз нагледзіўся, як тупенькія беларусы тупенька “жруць” (соры за трапны выраз) усякага роду магчыкены і іеш.лабуду. Металюгі з тлустымі нямытымі валасамі, спешчаныя дзчынкі гадоў васьмі і рабацягі-мужыкі з дзецьмі. І ўсе стаяць у чарзе за цуда-макчыкенам…
Прыкра. І я там.
Купіў тую каву. І іду. Дзелавы. Паліто развіваецца, партфель балтаецца, а я спяшаюся ў метро, сціскаючы цёплую “Амерыкана” ў трошкі сіверны ранак. І так бадзёра, так весела, так натхнёна стала. Адразу ўзгадаўся нядаўні фільм з Ліндсі Лохан “Пацалунак на ўдачу”, дзе героі таксама з такой кавай хадзілі.
Прыйшоў на працу. Зрабіўшы пару глыткоў, адчуў сябе дрэнна. Усё ж высокі ціск і каву я апрыоры не п’ю)
Прыйшлося зганяць за колай уніз і купіць перакусон, так як кава нашча зусім не ішла.
А зараз думаю, які ўсё ж смешны я быў. Гэта ж надумацца))
А заўтра – камандзіроўка па маршруце Гомель-Ветка-Чачэрк. Сумка амаль складзеная. Галоўнае – не праспаць заўтра таксі. Сяргей ужо спытаў дазволу тушыць святло (кладзецца спаць), наш першакурснік Андрэй недзе зноў сышоў у нетры інтэрната, вось і я дапісваю і спаць. Я так люблю класціся перад поўначчу; вось толькі не заўжды выходзіць, на жаль.
Што ж, дабранач усім. Беражыце сябе.
Комментариев нет:
Отправить комментарий