Поиск по этому блогу

пятница, 1 апреля 2011 г.

аднагрупнікі

Прачытаў нядаўна ЖЖ аднаго чалавека, з якім(ой)вучуся ў адной групе. І раптам падумалася: у мяне такія геніяльныя аднагрупнікі – разумныя людзі, чаму ж наша група такая нядружная?
Але прыспеў час напісаць і асобны пост пра аднагрупнікаў. Але не капашыцца ў іх жыцці, а расказаць пра тое, чым яны мне запомняцца. Час ад часу буду друкаваць некаторыя ўрыўкі. Тое добрае, што адклалася ў памяці.

1.НЗ.
Насцёна ці, як называюць яе часта, Заня. Першыя думкі -- светлая, добрая і аптыміст. Наста рамантык і любіць фатаграфаваць. Мне здаецца, калі б у яе была б добрая камера, мы пабачылі б шмат цікавых фота. З сэнсам.

Наста была ў нас старастай)) Здаецца, трошкі зашмат бярэ часам да сэрца і перажывае па розных (патрэбных і непатрэбных) рэчах. З ёй проста. Яшчэ ў яе атрымліваюцца шыкоўныя матэрыялы на тэмы “Выпрабавана на сабе”.

2.МБ.
З Марынай зусім нядаўна з’ездзіў у камандзіроўку. І шчыра здзівіўся: пяць гадоў правучыліся разам, а ведаю пра яе так мала... Марына – дзяўчына спакойная. У яе свой унутраны свет. Яна не спяшаецца выказваць свае думкі і погляды ўсім і адразу -- яна разважлівая. І яшчэ ў Марыны прыгожая беларуская мова.

Я помню, што ўпершыню запомніў яе па калготках з матылькамі, якія яна насіла на першым курсе)) Сёння Марына ўжо замужам, і гледзячы на пярсцёнак на яе руцэ, я упэўнены, што жонка яна цудоўная.

(працяг будзе)

Комментариев нет:

Отправить комментарий