Гляджу "Фабрыка зорак. Вяртанне". Уключыў неяк выпадкова. што сказаць -- Зара праспявала з Пясцовым -- шыкоўна. Нават не чакаў -- сяджу ў прыемным уражанні))
а сёння ў магазіне дзяўчына спрабавала купіць алей. А ёй кажуць: "няма. вы што?! дэфіцыт." жэсць поўная. людзі як крэйзі, скупілі нафіг увесь алей і цукар. усе долары, еўра, расійскія, грыўны...
нават баюся думаць, што стане наступным пунктам:)
пс. сёння ўпершыню бачыў, як на касе нейкі мужык купляў прэзенватывы. вось чаго-чаго, а гэтымі латэкснымі штукамі беларусаў, відаць, забяспечылі лепш, чым алеем. I love belarus – філ іт ін май майнд...))
Комментариев нет:
Отправить комментарий