Поиск по этому блогу

суббота, 9 апреля 2011 г.

Салёныя думкі

Ем саломку салёную. Узгадаўся мне Брэмен, дзе таксама яе упляталі падчас фіналу ЧС па футболе. Мы яшчэ з францужанкай Клэр тады пасябравалі шчэ больш. Шкада, што яе няма ў сацсетках.

А сёння субота. Атрымаў запрашэнне на прэм’еру аўтарскага спектаклю ў БДУ. Але штосьці вырашыў не ісці, а паваляцца ўвесь дзень дома. Хоць і разумею, што трэба было з’ездзіць, паглядзець. Але за акном такі фак, што і нос высоўваць нікуда не хцэм. Тым больш аўтар спектаклю недвухсэнсоўна зрабіў намёк, што калі прыду, то ён будзе спадзявацца на публікацыю.
Нічога страшнага: калі-небудзь, калі ў мяне будзе свая газета:), я буду друкаваць там тое, што цікава і на што быў патрачаны час журналістаў. Паглядзеў нядаўна цікавы фільм “Доброе утро” 2011 года выпуску. Вельмі ўразіла і спадабавала. Там пра бешаную журналістку-тэлевізіёншчыцу)) адзін у адзін – якраз гэтага і не хапае нашай:)

Ой, люблю суботы. А яшчэ больш – пятніцы. Цэлы дзень маеш – і сам сабе пан. І заўтра на працу не трэ, бо выхадны. Нешта я апошнім часам сапсаваўся, пачынаю з аўторка чакаць пятніцы) Ну, нічога. Мне б нарамальны кабінет, я і начаваў бы на працы. А яшчэ абавязкова зрабіў бы ў рэдакцыі адмысловы пакойчык для перамоваў альбо прамых ліній і інтэрв’ю, куды мог пайсці б кожны журналіст пры неабходнасці.

Зрабіў бы планёркі і лятучкі абавязковыя для ўсіх. І прапісаў бы ў кантракце кожнага з супрацоўнікаў на працоўным, прынамсі, месцы карыстацца беларускай мовай. А то сорамна ўжо за “здрасьці” і “спасіба”. Тых, хто не змог бы перастроіцца, я напэўна пазвальняў бы.
Жэсць. Я такі жорсткі аказваецца. Ага)

Комментариев нет:

Отправить комментарий