Поиск по этому блогу

пятница, 20 мая 2011 г.

Юля і Віталіна (з цыкла аднагрупнікі)

Чытаю загаловак і ўсміхаюся. Па-добраму. Не ведаю, як так атрымалася, але праўда, з гэтымі дзвюмя дзяўчынамі я пасябраваў. На факультэце пра іх казалі збольшага як пра гламурных прыгажунь. Але пра што студэнты толькі не балбочуць. Не здзіўлюся і прынамсі не здзіўляюся тым чуткам пра мяне самога, якія часам даходзяць праз "свет не без добрых людзей".

Дык вось, я памятаю, як Юля з Віталінай прыехалі з Егіпту і расказвалі на фізкультуры пра свае ўражанні. А мы, памятаецца, распытвалі. Дзяўчаты расказвалі смешна: ой я пасмяяўся)

Часам бывае, што так адносішся да чалавека, як нібыта да сястры ці брата. Нешта такое было і ў нас. Не ведаю, але я ўбачыў у дзяўчатах тое, пра што не казалі іншыя. Іх унутраны свет. І за гэтай "гламурнай прыгажосцю" былі добрыя і пазітыўныя людзі, з якімі было прыемна размаўляць. Мы нават адзін год віншавалі адзін аднаго з ДН.(у мяне да сёння недзе ляжыць аловак з ружовым пухам, які спрэзентавала Юля. падарунак арыгінальны даволі, зрэшты, як і сама Юля).

Сёння Юля выйшла замуж і нарадзіла дзіця, а Віталіна пераехала ў Штаты і выйшла замуж. Такі вось хэпі энд. Рады за вас, дзяўчаты, за тое, што склалася ў вас так, як вы хацелі. Удачы вам.

1 комментарий:

  1. сапраўдны журналіст бачыць тое, чаго ніхто не заўважае :)

    ОтветитьУдалить