Поиск по этому блогу

среда, 13 июля 2011 г.

новыя знаёмствы

Слухаю Іду Корр. What_comes_around_goes_around/ вы чулі, хутчэй ха ўсё. Прыкольная песенка, пойдзе да мяне ў летні плэй-ліст, які дапаўняю час ад часу "сваімі" хітамі.
Нядаўна паўгадзіны размаўляў з адным мужыком. Таксістам)) Зусім выпадкова пазнаёміліся -- ён падвозіў мяне на вакзал аднойчы -- у той дзень, калі я, думаючы, што страшэнна спазняюся, прыехаў на вакзал... за гадзіну да адпраўлення патрэбнага маршрута.
Ну, няважна, са мной такое часта бывае. Незвычайна тое, што таксіст аказаўся цалкам адэкватным чалавекам. Мы нават абмяняліся кантактамі, і нядаўна вось размаўлялі пра патрэбнасць алкаголю ў жыцці мужчыны. Ён жанаты і маю на гэта сваю пазіцыю. Я нежанаты і ў мяне сваё меркаванне.
Так да чаго гэта я -- знаёмствы.
З гэтым таксістам пазнаёміліся можна сказаць на яго працы -- у таксі. Звычайна, пазнаёміцца для мяне не ёсць вялікай праблемай. Іншая рэч -- дзе знаёміцца. Памятаю, у ліцэі я перазнаёміўся з паловай дзяўчат, проста па дарозе з прыпынку ў ліцэй. Зранку гэта было. І што вам скажу, клёва=)
Толькі зараз так не раблю.
 А вось пад парасон расеяных дзяўчат -- без парасона -- бяру, асабліва калі бачу, што мне з імі па дарозе. Звычайна -- першая рэакцыя -- дзяўчо шугаецца, але пасля ўсміхаецца і дзякуе. Аднойчы так з супрацоўніцай фітнес-клуба пазнаёміўся, запрашала прыйсці да іх))
 Былі знаёмствы ўкантакце і ФБ. Звычайна, калі яны прыводзілі да рэальнага жывога знаёмства людзі былі трошкі іншымі, чым я сабе ўяўляў, але ўсё адно цікава.
былі і ацкія белкі знаёмтсвы праз мамбу. Але там лепш не знаёміцца))
ужо слухаю jennifer_lopez_and_pitbull_-_lambada_on_the_floorі . Таксама пойдзе ў плэй ліст

Комментариев нет:

Отправить комментарий