Поиск по этому блогу

понедельник, 18 июля 2011 г.

Банцараўская культура . V - VIII стст.

Кераміка. Плямёны культуры выраблялі слабапрафіляваны пласкадонныя гаршкі без дапамогі ганчарнага круга. У гліну дадаваліся жарства і буйназярністы пясок, на поўдні культуры - шамот. Посуд меў крыху адагнуты венчык, слабаяўленую шыйку, моцна апушчаны плячук, злёгку пукатае тулава. Трапляюцца таксама круглабокія, цыліндрычнаканічныя і міскападобныя пасудзіны, у Падзвінні - слоікападобныя. Некаторыя пасудзіны мелі пашырэнне ў верхняй частцы (так званую "плячыстасць"), што было больш характэрна для керамічнага посуду славян. Посуд, які меў форму слоіка і быў слабапрафіляваны і які складаў пераважную большасць сярод банцараўскай керамікі, на думку даследчыкаў, належыў балтам. Арнаментацыя для керамікі не характэрна.
крыніца

Комментариев нет:

Отправить комментарий