Амаль на ўсіх здымках у яго вельмі задуменны, светлы і чысты позірк. чалавек, які вытрымаў сталінскі ГУЛАГ, які здолеў адбудаваць наноў разбураны касцёл у сваёй радзіме...
сёння на памінальнай імшы падумалася, што, відаць, нездарма, Бог паклікаў свайго вернага слугу -- ксёндз-кардынал упоўні выканаў сваю няпростую місію ў гэтым свеце. дай бог, кожнаму рэалізаваць хаця б палову таго, што рэалізаваў у сваім жыцці Казімір Свёнтак.
Я помню, як гады тры таму мы былі з візітам у Пінскай семінарыі. Кс. Юрый (быў тады новапрэзбітарам) вёз нас траіх -- мяне, Юру і Дзіму -- на дзень адчыненых дзвярэй.
Помню, як шмат там было іншых хлапчукоў і юнакоў. Помню лекцыю кс. Аляксея. затым клерыкі расказалі, як ім вучыцца))
Абед. А пасля нас сабралі ў актавай зале. у прэзідыуме кс.-рэктар Ян Саламон і ён -- Казімір Свёнтак. Помню, як я здзівіўся яго далікатнасці. Ён глядзеў на нас, маладых і зялёных, і погляд у яго быў такім глыбокім. Таксама ён меў перад намі прамову, у якой расказваў, як адчуў пакліканне ён сам; пра тое, як вучыўся, расказваў пра З. Лазінскага і пра тое, якія дзве рэчы папрасіў каля мошчаў гэтага святара...
А пасля была святая імша ў Пінскай катэдры...
Асабіста з кс. Казімірам мне давялося паразмаўляць аднойчы ў катэдры, калі я хацеў распытаць кардынала пра яго візітацыю ў Засвір у 1994-м годзе. Трохі памятаю яго словы да мяне...
ён трошкі не выгаварваў да канца літару "р" -- мне тады гэта нават імпанавала, бо маю тую ж сітуацыю.
усе любілі кардынала. За яго дабрыню, шчырасць, працу. Захапляліся яго воляй і духам. А яго вера была прыкладам для нас. У сераду кардынала не стала. Гэта сталася а дзявятай зранку. Я нават дакладна памятаю, што рабіў у гэты час. Тады яшчэ паглядзеў на гадзіннік і чамусьці запомніў тыя хвіліны.
Вечны адпачынак дай яму, Пане. І дзякуй табе за гэтага чалавека!

Комментариев нет:
Отправить комментарий