Бываюць моманты, калі спорыцца справа. А бываюць такія дні, як сёння. Калі нічога не хочацца рабіць. Маўчаць героі тваіх ненапісаных яшчэ публікацый, не адзваньваюцца людзі, якія абяцалі перазваніць. Ты шукаеш кватэру ў Мінску, у чарговы раз. Ты сядзіш на працы і спрабуеш сабрацца з думкамі. Заўтра ідзе твой матэрыял -- няўжо? хоць нешта радуе.На дварэ ўжо зусім зіна, толькі час ад часу не да месца моцна пячэ халоднае восеньскае сонца і тады праклінаеш усё і ўсіх, бо якраз сёння табе здалося, што трэба апрануцца цяплей, каб не змерзнуць.
Часам я зайздрошчу людзям, якіх няма ў сацыяльных сетках, якія не вядуць блогаў і ўвогуле пра сваё існаванне ніяк не заяўляюць праз інтэрнэт. Яны ў нечым шчаслівыя. Ніхто пра іх нічога не ведае. У той жа самы момант, жыць у адзіноце і невядомасці -- што можа быць горш?
У мяне на стале ляжыць смятаннік, але глянуўшы на яго, расхацелася есці. Хочацца...не ведаю чаго. Хочацца глытку паветра. Светлага, чыстага, вольнага.
неяк па-фiласофску) i рамантычна. i як раз пад надвор'е
ОтветитьУдалить