Поиск по этому блогу

вторник, 11 октября 2011 г.

Мой ранак

Сёння ўпершыню за чатыры гады працы ў рэдакцыі я пабачыў нашых прыбіральшчыц. Байцы нябачнага фронту, так бы мовіць)) Каб быць на працы ў час, яны ўстаюць без 15 шэсць, а некаторыя і раней.
З акном паціху віднеецца, у шыбы стукаюць дробныя кроплі восеньскага дажджу, з кожнай хвілінай аўтобусы, якія праязджаюць праз праспект, усё паўнейшыя. Ранак.
7:49. Мінск у прадчуванні новага працоўнага дня.
Сёння серада. У мяне камандзіроўка, праз якую давядзецца прапусціць пары)) але нічога -- нямецкі пасол, які будзе ў маёй камандзіроўцы, гэтага варты) учора я пераехаў на новую кватэру ці калі казаць больш простай мовай -- на новы пакой. Нас жыве чацвёра -- два хлопцы і дзве дзяўчыны. Адна дзяўчына выкладчык, другая -- аптэкар, хлопец -- мінчанін, дзе працуе, яшчэ не ведаю.
адзіная праблема -- хлопец паліць. І што самае непрымальнае для мяне -- у акно нашага пакою, пра з што, вядома, пах стаіць пасля шчэ да ранку. Ня ведаю, як доўга працягну на гэтай кватэры, але плюс хаця б адзін: на працу я ад сённяшняга дня прыязджаю раней=)) і гэта крута!

Комментариев нет:

Отправить комментарий