Поиск по этому блогу

пятница, 18 ноября 2011 г.

развагі над сучаснасцю (2011 god, z neapublikavanaga)


Усё часцей лаўлю сябе на думцы, што апошнім часам пачаў глядзець на жыццё трошкі па-іншаму.
Сярод маіх знаёмых і калег модна пайшло спрачацца і мець сваю думку пра палітыку, курсы, прэм'ераў, хтозкімспіць...
Я ўсё часцей разважаю пра беларусаў, іх долю і лёс кляновага ліста ў цэнтры Еўропы.
Зайшоў сёння ў "Карону" (гіпермаркет такі вялікі ў Мінску). мае ж вы свае. я не верыў сваім вачам. не тое, што там нешта не так, як у іншых гіперах, але ў мяне ледзьве мову не адняло.
вядома, наракаць на свой заробак, жыццё і долю -- толькі на смех тым, у каго і заробак, і жыццё, і нібыта лёс. Але пабываўшы сёння ў кароне мне рэальна стала страшна.
Тлум нябедных беларусаў, якія выбіраюць адценне карціны для гасцінай ці зіголачкіапрануты мужчына, які выбірае са сваёй жанчынай навагоднюю шапку.
я трапіў нібыта ў новы свет. свет мары, дзе ўсе бесклапотна трацяць зялёныя бумажкі на розную лабуду. Вось вы купляеце араматычныя лампады, калі ў вас няма чым плаціць за кватэру, ці калі у нас няма чаго есці? думаю, не многія купляюць. У кароне тых, што купляюць, шмат.
я не кажу, што я стаяў і зайздросціў гэтым людзям, я проста глядзеў на іх, яшчэ не верачы вачам: што вось там -- на дварэ -- зімна, слота, брудныя тралейбусы развозяць з заводаў і дзяржпрац беларускіх грамадзян, якія едуць маўчом у канцы свайго працоўнага дня, і злыя, а тут -- тут ўсё інакш. тут хочацца смяяцца -- так светла, калярова, страката. Хочацца усміхацца -- так шмат людзей, прыгожых людзей. Тут хочацца быць падобнымі да іх -- не насіць трэці сезон адзін і той жа шарф, а мець іх некалькі: колераў і якасці. сёння я глядзеў на карону, як з вітрыны. Нібыта мяне прадаюць гэтым людзям, а яны такія прыгожыя і такія багатыя выбіраюць-выбіраюць. АДнак калі прыгледзецца больш пільна: гэтыя людзі халодныя. Два шыкоўнаапранутых мужчыны без заручальных пярсцёнкаў недвусэнсоўна выбіраюць віно і інш, па-загаворшчыцку пасміхаючыся адно аднаму; стыльна апрануты 37-гадовы турак пытаецца ў 22-гадовай амаль раздзетай беларускай бландзінкі, якія трусікі ёй купіць; рудавалосы з нардычнай знешнасцю юнак з дзяўчынай выбіраюць паштоўкі за 220 тысяч...


канструктары для майго брата, за якімі я ўласна і прыйшоў, каштавалі ад 200 000. найбольш цікавыя варыянты -- 1 600 000. Гэта больш, чым мая зарплата ў месяц.
Я ехаў у аўтобусе, глядзеў на стомленую кандуктарку з ярка падведзенымі таннай тушшу вачыма і думаў. 1 400 000 у месяц (прыблізны заробак кандуктара): вось так ездзі на аўтобусе, пільнуй, каб плацілі; выслухвай пастаянна лаянку, абразы, маты...Працуй, не шкадуючы сілы, каб пракарміць сям'ю, паставіць на ногі дзяцей. А вечарам падбяжыць маленькі сынок і скажа: "Мама, а купіш мне бальшы канструктар? у нас усе ўжо маюць. А коля нядаўна хваліўся, што яму папа машыну дзяцячую, як вездзеход, купіць..."
Як глядзець гэтай жанчынцы ў вочы свайму сыну. Яна, вядома, купіць яму той БАЛЬШЫ (за 1 600 000), але як яны будуць жыць далей?
У аўтобусе мне чамусьці стала больш бяспечней. Нібыта я зноў дома -- на зямлі. А "Карона" -- свет раскошы і багацця -- засталася там, на прыступцы вышэй. Нібы такое яскравае класавае дзяленне, мяжу якога дакладна бачыш толькі, як зойдзеш у дарагі магазін.
 Ты ачуваеш нібы сорам за тое, што ты -- такі бядняк -- прыйшоў у ТАКІ магазін. Часам такое здараецца, калі ў якім-небудзь буціку прадаўцы пасвяць цябе, каб чаго дальбог не скраў.Тады адчуваеш, як яны пільнуюць за кожным тваім рухам, кожным тваім уздыхам...
У аўтобусе ўсё было спакойна. У метро я зноў не пабачыў дарагіх паліто, чаравік і прыгожа апранутых людзей. Мяне як вадой аблілі: вядома ж! Эліта і метро -- гэта несумяшчальна. Дык вось хто ездзіць у нас на дарогах.
На выхадзе з метро ў вочы цвіком урэзалася жанчына: згорбленая, яна прадае цыгарэты -- магчыма вы яе таксама бачылі. На ст. Купалаўскай. я ўжо пяць гадоў яе назіраю -- і яна гэтак жа горбіцца. нехта казаў, маўляў, яна багатая (нібыта ў шубе яе бачылі), але ўсё гэта брахня: жанчына вячэрала аблезлым смятаннікам за 1800 і капронавым стаканчыкам гарбаты.

Мне балюча за гэта. балюча бачыць, як людзі згараюць,як свечкі на алтары, укалваючы на двух працах, каб зарабіць 1500 000, а ў якой-небудзь кароне бландзінка на шпільках і ў айфонах выкупляе сабе туш для век за 2 лімона і 17 пар майткаў ад брэндавай маркі за 4 000 000.проста плакаць хочацца ад таго, наколькі грошы могуць быць важнымі ў жыцці.і якое стаўленне ў беларусаў да іх. а вы заўважылі, як змяняюцца людзі, калі іх заробак змяняецца ў найлепшы бок? асабліва, калі там дадаецца новы нулік. яны пачынаюць модна і стылёва апранацца, выкупляць самае дарагое ў прадуктовых крамах, рабіць дарагія падарункі новым сябрам. дарэчы, гэтыя новыя сябры (асабліва, калі у іх якісьці статус -- з імі нібыта "трэба" сябраваць) у момант становяцца "самымі блізкімі" і як пра іх пішуць у ФБ -- "роднымі"... але халоднасць утвараецца як сцяна. мне ўсё цяжэй кантактаваць з маімі былымі "добрымі" на першы погляд знаёмымі. яны халадзеюць.
відаць таму, што ў мяне не з'яўляецца новы джэмпер або кардыган ці магчыма таму, што за пяць гадоў знаёмства з імі я так і не купіў сабе машыну і не падвёз іх.
а мне, калі шчыра, і не хочацца ні машыны, ні новага джэмпера, ні кардыгана. Мне хочацца шчырых сяброўскіх размоў, усмешак. хочацца чалавечага цяпла і свойскасці, якая калісьці мяне з гэтымі знаёмымі і звяла. але гэтыя людзі ўжо халодныя. і я не патрэбны ім.
нядаўна натыкнуўся ў кнігарні на цікавае выданне Арсеня Ліса "Gloria victis!" пачытаў пару артыкулаў пра беларусаў пачатку 20 стагоддзя. так шмат падобнага...
І Янка Купала, верш якога ажывілі нядаўна Ляпісы, ажыўляе беларусаў іншага стагоддзя зноў:
Не ўздыхай, не бядуй, брат засмучаны мой!
І жыцця не кляні, не кляні.
Думу-песню запей, стань адважнай ступой.
Яшчэ раз не засні, не засні!
Болей крыжам адным -- гэта цень над зарой,
А тая ясныя, новыя дні!...





І іншы яго верш:

Дзе вы, хлопцы непакорныя,
ДЗе вы з песняй удалою,
Як на поле на прасторнае
Вы хадзілі грамадою?

Ці пайшлі вы ў далёкую
У старонку ў чужую,
Ці ляглі вы адзінокія
У магілу ў сырую.
Дзк вы, песні, дзе свабодныя,
Дзе ваш водгалас магутны?.. (Янка Купала, 1910)

Комментариев нет:

Отправить комментарий