У маім пакоі забіваюць зомбі. гучна так -- пісталетамі і з адпаведным крывавым месівам. я нават прамы рэпартаж магу весці...
Гэта сусед па пакоі гуляе ў нейкую адну з пяцьсоттычяных тупых атрафіруючых мозг камп'ютарных гульняў.
Пра тое, што існуюць навушнікі, ён, магчыма, дзесьці чуў, але, напэўна, ніколі імі не карыстаўся...
На кухні ў нас засела Наташа. У наташы заўтра экзамен і Наташа засела за кухонны стол з ноутам і пяцьсоттысячамі паперак (бомбашпораў).
У суседнім пакоі з тэлевізарам заснула шчаслівая Алёна. Яна напэўна сніць пяцьсоттысячны сон.
вось пытанне: мне назаўтра трэба падрыхтаваць вельмі важныя справы (амаль што стопяцьсот тысяч штук), але перспектыва рыхтавацца ў ванне ці прыбіральні зусім не радуе.
вось і сяджу на канапе і слухаю, як паміраюць зомбі справа. Галасістыя, гады. І многа іх. А я ў гэты момант буду перакладаць нямецкую (заўтра залік).
вось, напэўна, людзям, якія забыліся пра сваё сумленне, можна толькі пазайздросціць. Але ў маім выпадку пазайзросціць можна толькі Алёне.
homo homini ... est, а зомбі зомбі зомбі))
ОтветитьУдалить