23:52
На кухні закіпае паціху вада на сасіскіJ, а я корпаюся ў лядоўні ў пошуках калісьці бачаных там маіх харчоў. Мае суседзі ўжо чамусьці палеглі спаць (другі дзень так рана кладуцца), таму я – адзін з чатырох жывых людзей у нашай двушцы, хто яшчэ не спіць.
Праўда, учора я прыйшоў з працы толькі ў гадзіну ночы (быў паўфінал “Еўрафэсту”), дык каб не будзіць сваіх (бо пасля надта ж буркаюць) званіў наўгад у дамафоне. Мая 15-я спроба была пачутая і дзверы ў пад’езд адамкнулі))
Рэч у тым, што як сюды засяляўся, ключа ад пад’езду мне так і не далі. Іх усяго тры. Пакуль я знайшоў кропку, дзе робяць дублікаты такіх ключоў (а іх робяць не паўсюль, а толькі ў пераходзе паміж БДУ і Чыгуначным вакзалам), то ўжо хутка падыдзе час мне з’язджаць з гэтай кватэры. Таму вырашыў ужо і не рабіць.
Дык вось. Суседзі дрыхнуць, а я знайшоў свае сасіскі (так і думаў, што дзесьці былі). Бо ўчора прыходжу – а суседзям надумалася лядоўню размаражваць. Шукаў я свае сасіскі, шукаў і не знайшоў. Выкінулі. Ну, думаю, гады. Але не. Не выкінулі. Сёння ўжо зноў у лядоўні=)
Так што хуценька паесці і спаць. Заўтра – Рараты!
Здравствуйте.
ОтветитьУдалитьВ эти святые дни Рождества Христова, хочу поздравить вас с праздником. В этот день Христос пришел, чтобы спасти наш Мир от Тьмы.
Желаю вам, чтобы светлый праздник вам подарил тепло, и уют в ваш дом, здоровья вам и вашим близким.
С Рождеством Христовым и с Новым годом.
Воеводин Дмитрий.