1. У маладых мужчын у трэндзе -- барада.
2. Тут можна сустрэць 4-гадовага дзіця, якое будзе размаўляць з табой па-англійску. Англійская мова на вуліцах Берліна, як у Мінску -- трасянка.
3. Рускіх тут не бачна, але яны паўсюль:)
4. Супермега смачны döner ты з'ядаеш амаль цалкам, пакуль дойдзеш дадому. І каштуе радасць каля 2 еўра 80.
5. У палове трэцяй уначы ты можаш выбраць, якім транспартам табе ехаць - транспарт ходзіць праз усю ноч.
6. Тут часам нашмат прасцей паснедаць ці павячэраць у кафэшцы/кавярні, чым завіхацца ў пліты дома. Па грашах -- амаль аднолькава.
7. Пірсінг, тату і светлы натуральны колер валасоў тут сустракаецца настолькі часта, як у нас кандуктары ў аўтобусах
8. Жанчын з рудым колерам валасоў заўважна больш, чым у Беларусі. Пс. Колер -- натуральны.
9. Немцы эканомныя і беражлівыя, хоць "дырэктыў № 1,2..." у іх і няма, яны размяжоўваюць смецце, эканомяць пры пакупках і выходзячы, выключаюць святло.
Комментариев нет:
Отправить комментарий